С Днём знаний!

Суббота Сентябрь 1st, 2018

К сожалению, эта статья доступна только на бел. For the sake of viewer convenience, the content is shown below in the alternative language. You may click the link to switch the active language.

Дарагія вучні, студэнты, педагогі, бацькі! Паважаныя калегі!

Прыміце мае самыя шчырыя і цёплыя віншаванні з Днём ведаў!

У гэты дзень асаблівыя пажаданні першакласнікам, для якіх упершыню прагучыць школьны званок. Для вас, мае юныя сябры, пачынаецца дзівосны шлях пазнання, па якім вас павядуць выдатныя настаўнікі. Ад таго, як ён складзецца, чым будзе напоўнены, якія эмоцыі прынясе, будзе залежыць прывабнасць школы, далейшая паспяховасць кожнага дзіцяці.
І тут асабліва важная роля належыць настаўніку. Сёння перад настаўнікам стаяць прынцыпова іншыя задачы: не проста перадаць веды, а навучыць кожнае дзіця вучыцца, максімальна раскрыць яго таленты.
Прафесія педагога — выбар неабыякавых людзей, якія валодаюць адмысловымі асобаснымі якасцямі, умеюць адчуваць час і, самае галоўнае, маленькага чалавека, які толькі пачынае пазнаваць навакольны свет.
Дарагія калегі! Няхай новы навучальны год прынясе вам радасць ад прафесійных перамог. Будзьце стойкімі і цярплівымі. Хай кожны дзень будзе напоўнены стваральнай працай і поспехамі!
Хочацца асобна павіншаваць маладых настаўнікаў, якія толькі ўступілі ў педагагічную супольнасць рэспублікі. Жадаю упэўненасці ў сваіх сілах, плённага навучальнага года, ажыццяўлення смелых планаў.
Усім школьнікам, навучэнцам і студэнтам жадаю працавітасці і настойлівасці ў набыцці новых ведаў.
Паважаныя бацькі! Ваш удзел у школьным жыцці дзяцей цяжка недаацаніць. Жадаю, каб дзеці штодня адчувалі вашу падтрымку і дзяліліся з вамі радасцю ад пазнання новага.
У Дзень ведаў мы ўсе разам пачынаем адну вялікую агульную справу — робім новы крок на шляху да выхавання самастойнага, ініцыятыўнага і мэтанакіраванага юнага пакалення.
Упэўнены, Дзень Ведаў стане яркім крокам на гэтым шляху!

 

Міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь Ігар Карпенка

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.