Мэты ўстойлівага развіцця ў Беларусі

Мэты ўстойлівага развіцця ў Беларусі

Мэты ўстойлівага развіцця

У верасні 2015 г. дзяржавы-сябры ААН прынялі  Парадак дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года   (Парадак-2030). https://documents-dds-ny.un.org/doc/UNDOC/GEN/N15/291/92/PDF/N1529192.pdf?OpenElement

Складнікамі Парадку з’яўляюцца 17 Мэтаў устойлівага развіцця (МУР) і 169 падПарадкуваных ім задачаў, якія неабходна дасягнуць да 2030 года. Прагрэс у дасягненні Мэтаў будзе кантралявацца і адсочвацца праз набор глабальных паказчыкаў (індыкатараў) –  https://unstats.un.org/sdgs/indicators/Global%20Indicator%20Framework_A.RES.71.313%20Annex.Russian.pdf

Прыняцце Парадку-2030 запатрабавала ад усіх дзяржаў перагляду і канкрэтызацыі нацыянальных планаў і механізмаў дасягнення ўстойлівага развіцця грамадства з улікам МУР.

Беларусь аддана працуе ў накірунку ажыццяўлення Парадку-2030 і ўжо зрабіла шэраг важных крокаў для яго рэалізацыі на нацыянальным узроўні. У мэтах фармавання дакладнага механізму рэалізацыі Парадку-2030 і ажыццяўлення агульнай каардынацыі дзейнасці па дасягненні Беларуссю МУР Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 25 мая 2017 г. № 181 быў заснаваны пост   Нацыянальнага каардынатара па дасягненні Мэтаў устойлівага развіцця, на які была прызначаная намесніца Старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Марыяна Шчоткіна. – http://pravo.by/upload/docs/op/P31700181_1495832400.pdf

Пад кіраўніцтвам Нацыянальнага каардынатара былі сфармаваныя:

Рада па ўстойлівым развіцці, у якую ўвайшлі прадстаўнікі дзяржаўных органаў і арганізацый на ўзроўні намеснікаў кіраўнікоў;

Парламенцкая група па МУР;

Рэгіянальныя групы па МУР;

Партнёрская група ўстойлівага развіцця.

Сакратарыятам Нацыянальнага каардынатара і Рады па ўстойлівым развіцці з’яўляецца Міністэрства замежных спраў.

Рэалізацыя Парадку дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года на глабальным узроўні каардынуецца ААН і яе агенцыямі- http://www.un.org/sustainabledevelopment/ru/#

ААН у Беларусі- http://un.by/

Праект ПРААН «Падтрымка дзейнасці Нацыянальнага каардынатара па дасягненні Мэтаў устойлівага развіцця і ўмацаванне ролі Парламента ў дасягненні Мэтаў устойлівага развіцця»- http://www.by.undp.org/content/belarus/ru/home/operations/projects/democratic_governance/ParlSDGs.html

Крыніца: Мэты ўстойлівага развіцця ў Беларусі

Leave a Comment

Гэты сайт выкарыстоўвае Akismet для барацьбы са спамам. Даведайцеся пра тое, яе апрацоўваюцца вашы дадзеныя.